Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Самымі культурнымі гарадамі Беларусі названы Магілёў, Наваполацк і Ліда

Культура 28.10.2016 | 19:24
Скульптура льва ў Магілёве
Скульптура льва ў Магілёве

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Самымі культурнымі гарадамі Беларусі названы Магілёў, Наваполацк і Ліда, яны прызнаны пераможцамі рэспубліканскага конкурсу "Горад культуры ў Год культуры", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве культуры Беларусі.

Як адзначылі ў ведамстве, у рэгіёнах Беларусі рэалізуецца шмат цікавых праектаў, ёсць нямала самабытных гарадоў, дзе праводзяцца яркія фестывалі, адраджаюцца народныя промыслы, дзейнічаюць экскурсійныя маршруты. Конкурс "Горад культуры ў Год культуры" быў аб'яўлены з мэтай вылучыць населеныя пункты Беларусі, якія ўнеслі найбольшы ўклад у развіццё гэтай сферы, а таксама турызму.

Па выніках конкурсу журы назвала лепшыя абласны цэнтр, горад абласнога падпарадкавання, горад раённага падпарадкавання, пасёлак гарадскога тыпу і аграгарадок. Так, у намінацыі "Лепшы абласны цэнтр" перамогу атрымаў Магілёў, "Лепшы горад абласнога падпарадкавання" - Наваполацк Віцебскай вобласці, "Лепшы горад раённага падпарадкавання" - Ліда Гродзенскай вобласці. Названы таксама "Лепшы пасёлак гарадскога тыпу" - гарадскі пасёлак Акцябрскі Гомельскай вобласці і "Лепшы аграгарадок" - аграгарадок Моталь Брэсцкай вобласці.

Конкурсныя праграмы, у тым ліку "Горад культуры ў Год культуры", былі аб'яўлены Міністэрствам культуры гэтым летам. У ліку тэматычных конкурсаў: "Чалавек Года культуры" для прафесіяналаў у сферы культуры, рэспубліканскі конкурс на лепшую практыку дзейнасці органаў мясцовай улады па рэалізацыі дзяржаўнай культурнай палітыкі, рэспубліканскі конкурс "Геній-стартап" для развіцця творчай ініцыятывы моладзі, конкурс "Бела-тон ", які нацэлены на папулярызацыю лепшых традыцый беларускага музычнага мастацтва. Яшчэ адзін маштабны праект Года культуры - "Культурныя ініцыятывы для Беларусі". Вынікі конкурсаў будуць падводзіцца ў пачатку наступнага года.

Бягучы год быў аб'яўлены Годам культуры ўказам Прэзідэнта Беларусі ад 28 снежня нумар 522 "Аб аб'яўленні 2016 года Годам культуры". Дакумент прыняты для аб'яднання інтэлектуальных і духоўных сіл грамадства для вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, захавання гісторыка-культурнай спадчыны, развіцця народных традыцый, выхавання ў грамадзян любові да Айчыны, а таксама падтрымкі творчых ініцыятыў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Зарплата ў жніўні Белстат апублікаваў даныя аб намінальнай налічанай сярэдняй заработнай плаце работнікаў у жніўні 2017 года па асобных відах эканамічнай дзейнасці.