Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Румын і казахстанец набралі аднолькавыя балы ў 27-м конкурсе "Славянскага базару ў Віцебску"

Культура 16.07.2018 | 09:00
На конкурсе
На конкурсе

16 ліпеня, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. Другі дзень XXVII Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2018" завяршыўся, найбольшую колькасць балаў у суме за два дні набралі Марчэл Рошка з Румыніі і Амрэ з Казахстана, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Канкурсанты выканалі сусветныя хіты. Але менавіта румыну за песню "Малітва" кожны член журы паставіў дзясятку. Па суме балаў за два конкурсныя дні (156) ён выйшаў на першае месца. Як і Амрэ з Казахстана, які атрымаў на адзін бал менш на другім этапе фіналу.

Марчэл Рошка з Румыніі
Марчэл Рошка з Румыніі'

Амрэ (Казахстан)
Амрэ (Казахстан)'

"Канчатковае слова за Аляксандрам Марозавым, - сказала адна з васьмі суддзяў Роза Рымбаева. - Калі два канкурсанты набіраюць аднолькавыя балы, старшыня журы можа дабавіць свой голас. Гэта будзе яго асабісты выбар, яго разуменне таго, хто больш заслугоўвае". Яна прызналася, што перажывае за свайго земляка, але самае важнае ў конкурсе для яе - магчымасць адкрываць новыя галасы, манеры выканання. "Далейшае іх жыццё залежыць ад саміх удзельнікаў, а таксама ўдачы і падтрымкі. Яны робяць свае першыя крокі. Мы таксама калісьці пачыналі. Таму я кожнаму жадаю ўдачы. І няхай памятаюць, што трэба пастаянна працаваць над сабой, вучыцца, удасканальвацца", - дадала народная артыстка Казахстана.

Самі лідары задаволены сваімі выступленнямі. "Ведаю, што былі і памылкі. Проста я самакрытычны. Але ў цэлым, усё выдатна. Я шчаслівы, што трапіў на гэты конкурс. У нас у краіне яго вельмі цэняць. Гэта была мая мара з дзяцінства. Рады, што змог падняць на сцэне сцяг сваёй краіны", - сказаў за кулісамі Амрэ. Трыумфатар "Славянскага базару" ў 2015 годзе Дзімаш Кудайберген раіў земляку не хвалявацца перад конкурсам. "Але я асабліва не перажываў, толькі за здароўе. Таму што захварэў на конкурсе, але цяпер усё нармальна. Хваляванняў не было яшчэ і таму, што тут людзі такія - да іх хочацца выходзіць на сцэну, усміхацца і спяваць", - адзначыў артыст. Амрэ ў сваёй творчасці і ў жыцці натхняецца гісторыямі вядомых творчых асоб, у якіх былі і ўзлёты, і падзенні, але яны пераадольвалі іх і падымаліся пасля няўдач. Ён сам шмат працаваў, каб прабіцца на "Славянскі базар", вельмі ўважліва падышоў да выбару рэпертуару, у гэты вечар выканаўшы на французскай мове "Я сплю на ружах". А свайго канкурэнта з Румыніі назваў вельмі тэхнічным выканаўцам, але падкрэсліў, што ў іх розныя вобразы і манера.

Марчэл Рошка рады сваім балам, называючы іх заслужанымі, а яшчэ больш - прызнанню публікі. Але ўсё ж не спяшаецца святкаваць. Амрэ ад яго дастаўся камплімент у адказ: румын лічыць казахстанца вельмі таленавітым. "Але калі б я быў у журы, то паставіў бы яшчэ адну дзявятку", - не то жартуючы, не то сур'ёзна дадаў Марчэл. Малады выканаўца ўпэўнены, што калі пераможа ў конкурсе, гэта вікторыя многае зменіць у яго жыцці. У далейшым яму хацелася б паказаць сябе і на "Новай хвалі", і на "Еўрабачанні".

Дарэчы, Марчэл Рошка не адзіны, каму ў гэты вечар паставілі максімальныя ацэнкі. Украінка Міла Ніціч таксама атрымала 80 балаў, але ад лідараў яе аддзяляюць яшчэ 2.

Далей бліжэйшымі да тройкі лідараў сталі беларус Яўген Курчыч і Сільвія з Польшчы - 151 бал у кожнага. Акрамя таго, калі ў конкурсе быў бы прыз глядацкіх сімпатый, ён адназначна дастаўся б яркай і бліскучай кубінцы. Яе аптымізм і энергія прымусілі верыць словам песні "Я буду жыць": менавіта такая дзяўчына, што б ні здарылася, ідзе па жыцці з усмешкай і высока паднятай галавой.

Знаёмства з кожным з канкурсантаў падарыла гледачам магчымасць стаць бліжэй да культуры і традыцый іншых народаў. Дзякуючы вядучым Дзянісу Дудзінскаму і Кацярыне Раецкай гэты вечар прайшоў асабліва - на мовах фестывалю. Гучалі беларуская, руская, украінская, польская, літоўская, латышская, румынская, малдаўская, грузінская, армянская, італьянская, іспанская, мальтыйская, казахская, кыргызская. Але ўсе яны былі адным - мовай музыкі і любові да гледача.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Асноўныя сацыяльна-эканамічныя паказчыкі Беларусі ў студзені-ліпені 2018 года Студзень-ліпень 2018 года (да студзеня-ліпеня 2017-га): ВУП - 104,4%, выпуск прадукцыі прамысловасці* - 107,5%, выпуск прадукцыі сельскай гаспадаркі - 106,1%, інвестыцыі ў асноўны капітал - 111,3%.