Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
09 снежня 2016, 15:49

Ролю ЮНЕСКА ў захаванні і папулярызацыі спадчыны Беларусі абмяркуюць эксперты ў прэс-цэнтры БЕЛТА

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ролю ЮНЕСКА ў захаванні і папулярызацыі нацыянальнай культурнай спадчыны Беларусі абмяркуюць эксперты 13 снежня ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

Ва ўсім свеце сёння вялікая ўвага ўдзяляецца захаванню гісторыка-культурнай спадчыны і пашырэнню інфармацыі пра яе. Прадстаўніцтва краіны ў розных спісах і рэйтынгах з'яўляецца своеасаблівым знакам якасці і, як вынік, павагі і ўвагі з боку сусветнай супольнасці. Найбольш шырокую вядомасць сёння мае дзейнасць ЮНЕСКА па захаванні матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны ва ўсім свеце. У спісах ЮНЕСКА ёсць і аб'екты Беларусі, аднак іх колькасць пакуль невялікая.

Якія магчымасці міжнародная арганізацыя прадастаўляе асобнай краіне па пашырэнні яе інтарэсаў у галіне захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і ці ў поўнай меры Беларусь карыстаецца імі, абмяркуюць удзельнікі круглага стала.

Да дыскусіі запрошаны начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Беларусі Ігар Чарняўскі, намеснік старшыні камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Вольга Верамей, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч, начальнік аддзела навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Інстытута культуры Беларусі Ала Сташкевіч, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па міжнародных справах Вольга Папко, старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка Юлія Аўчыннікава і мастацтвазнавец, дыпламат, экс-старшыня Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА Уладзімір Шчасны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі