Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 ліпеня 2016, 09:19

Рэспубліканскі фестываль творчасці інвалідаў па зроку "Кола часу" будзе праводзіцца ў рэгіёнах

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі фестываль творчасці інвалідаў па зроку "Кола часу" будзе праводзіцца ў рэгіёнах, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА кансультант упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Іван Галабурда.

Паводле яго слоў, упершыню ў гэтым годзе фестываль выехаў за межы Мінска і прайшоў на тэрыторыі гістарычнага помніка - Лідскага замка. Такі вопыт быў вельмі цікавым, яго вырашана практыкаваць і ў далейшым. Абмяркоўваецца, у які рэгіён фестываль накіруецца ў будучым годзе.

На фестывалі 14 ліпеня сабраліся артысты з усіх рэгіёнаў Беларусі - усяго больш як 250 удзельнікаў. Аматарскія калектывы і асобныя выканаўцы дэманстравалі таленты ў вакальным, харэаграфічным, музычна-інструментальным, тэатральным відах мастацтваў. Гран-пры фестывалю ўдастоены мінскі народны вакальна-інструментальны ансамбль "Сталіца".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі