Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
11 кастрычніка 2017, 17:20

Рэканструкцыя "Беларусьфільма" практычна завершана - Поршнеў

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэканструкцыя "Беларусьфільма" практычна завершана, паведаміў журналістам генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Ігар Поршнеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ігар Поршнеў адзначыў, што кожны тыдзень праводзяцца нарады, пасяджэнні штабоў. Работы па рэканструкцыі завершаны на 97-98 працэнтаў, засталося завяршыць насціланне падлогі ў двух павільёнах і работы ў тон-студыі, потым трэба будзе добраўпарадкаваць тэрыторыю каля кінастудыі. Днём адкрыцця абноўленай студыі "Беларусьфільм" стане 7 лістапада.

На кінастудыі будзе пяць павільёнаў для здымак, якія будуць задзейнічаць як беларускія прафесіяналы, так і замежныя.

Ігар Поршнеў дадаў, што ўжо сёння ў кінамайстроў з розных краін ёсць цікавасць да пляцоўкі "Беларусьфільма". Тут бывалі кінематаграфісты Італіі, Германіі, Індыі.

Арганізацыю здымак на кінастудыі плануе расійскі рэжысёр Аляксей Мурадаў. Ён рыхтуецца да здымак 12-серыйнага фільма пра Чарнобыль, і беларускія магчымасці для яго прывабныя. У гэтым выпадку са снежня бягучага года па красавік 2018-га будуць задзейнічаны два новыя павільёны, дзе ідуць завяршальныя работы. Практычна адразу пасля здачы памяшкання тут пачнуць узводзіць дэкарацыі.

У павільёне корпуса кінастудыі, здадзеным у 2014 годзе, будуюцца дэкарацыі для яшчэ адной расійскай карціны - пад назвай "Цудатворная". Акрамя таго, тут будуць прадоўжаны здымкі трэцяга сезона пра Мухтара.

Вялікая перавага кінастудыі "Беларусьфільм" у наяўнасці вялікай колькасці рэквізіту, які камфортна размешчаны ў складскіх памяшканнях. Гэта прадмет захаплення для многіх, паколькі такія магчымасці ёсць далёка не ва ўсіх студый.

Беларускія кінематаграфісты плануюць штогод працаваць над 6-8 мастацкімі карцінамі, а таксама мультфільмамі і дакументалістыкай. "Беларусьфільм" у працэсе рэканструкцыі не спыняў кінавытворчасць і штогод выпускаў новыя работы. Так, цяпер здымаецца беларуска-расійскі фільм "Жыццё пасля жыцця", ідзе мантажна-таніровачны перыяд карціны "Чорны сабака", завяршаецца работа над фільмам у сямейным жанры "Тум-Пабі-Дум".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі