Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
26 кастрычніка 2017, 17:33

Расійскі Эрмітаж завёў гадзіннік, спынены ў ноч рэвалюцыі

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны Эрмітаж (Расія) запусціў механізм гадзінніка, які быў спынены 100 гадоў таму ў момант арышту Часовага ўрада ў 1917 годзе, паведамляе ТАСС.

Пра намер завесці гадзіннік у Малой сталовай Зімовага палаца 26 кастрычніка паведаміў генеральны дырэктар Эрмітажа Міхаіл Піятроўскі перад адкрыццём выстаўкі да 100-годдзя рэвалюцыі.

Стрэлкі каміннага гадзінніка ў Малой (Белай) сталовай былі спынены ў 2 гадзіны 10 мінут, калі ў ноч на 26 кастрычніка 1917 года ў Зімовым палацы былі арыштаваны міністры Часовага ўрада. Гэты гадзіннік ні разу не заводзіўся ў савецкія гады, традыцыя захоўвалася і далей - на працягу стагоддзя яны паказвалі адзін і той жа час.

Сёння ў залах Эрмітажа налічваецца каля 50 старадаўніх гадзіннікаў. За апошнія гады практычна ўсе яны былі прыведзены ў рабочы стан супрацоўнікамі эрмітажнай лабараторыі навуковай рэстаўрацыі гадзіннікаў і музычных механізмаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі