Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 верасня 2016, 09:01

Расія вылучыла на "Оскар" драму Канчалоўскага "Рай"

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія вылучыла на амерыканскую кінапрэмію "Оскар" драму Андрэя Канчалоўскага "Рай". Гэта стала вядома 19 верасня па выніках пасяджэння Расійскага оскараўскага камітэта, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

Стужка прэзентавана ў верасні на 73-м Венецыянскім кінафестывалі, дзе Андрэй Канчалоўскі быў удастоены "Сярэбранага льва" за лепшую рэжысуру.

Дзеянне фільма разгортваецца ў нямецкім канцэнтрацыйным лагеры. Карціна расказвае аб перапляценні лёсаў трох герояў у гады Вялікай Айчыннай вайны. У фільме зняліся жонка Канчалоўскага Юлія Высоцкая (у ролі рускай эмігранткі, арыстакраткі, удзельніцы французскага Супраціўлення), Філіп Дзюкен, Крысціян Клаус, Віктар Сухарукаў, Петэр Курт і іншыя.

Цырымонія ўручэння кінапрэміі "Оскар" адбудзецца ў сакавіку 2017 года. Карціна "Рай" будзе прадстаўлена ў катэгорыі "Лепшы замежны фільм".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі