Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Работы праекта "Мастак і горад" упрыгожаць адну з галоўных плошчаў Мінска

Культура 23.03.2017 | 15:24
Фота ад арганізатараў праекта
Фота ад арганізатараў праекта

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект "Мастак і горад" адкрыецца 27 красавіка на плошчы Якуба Коласа, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Кожную вясну на працягу шасці гадоў запар выстава "Мастак і горад" адкрываецца на адной з цэнтральных плошчаў беларускай сталіцы і ўпрыгожвае яе на працягу чатырох месяцаў. У бягучым годзе на экспазіцыі пад адкрытым небам будуць прадстаўлены работы 35 беларускіх жывапісцаў.

Выстава стане адным з праектаў трыенале сучаснага мастацтва, што прэтэндуе на статус адной з важнейшых падзей беларускай мастацкай арт-сцэны і будзе прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння Марка Шагала. Трыенале таксама будзе ўключаць выставу сучасных беларускіх мастакоў у Палацы мастацтваў і "Шорт-ліст" намінантаў конкурсу "Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва". Упершыню такое мерапрыемства было праведзена ў Мінску ў 2014 годзе ў час чэмпіянату свету па хакеі.

Цяперашні праект "Мастак і горад" пройдзе пад назвай "Залатая калекцыя беларускага жывапісу". Ніколі раней на плошчы Якуба Коласа не выстаўлялася такая колькасць мастакоў. Сярод удзельнікаў шостай выставы "Мастак і горад" такія аўтары, як Леанід Хобатаў, Уладзімір Савіч, Анатоль Бараноўскі, Руслан Вашкевіч, Зоя Літвінава і многія іншыя. Работы на выставе належаць беларускім мастакам розных пакаленняў і творчых поглядаў. Менавіта таму экспазіцыя пад адкрытым небам на гэты раз асабліва шырока прадставіць наведвальнікам свет беларускага мастацтва.

"Мастак і горад" - экспазіцыя работ пад адкрытым небам, якая дае магчымасць жыхарам Мінска, гасцям горада і краіны азнаёміцца бліжэй з выдатнымі сучаснымі беларускімі мастакамі. Выставачны праект праводзіцца ў сталіцы з 2012 года. У рамках культурнай ініцыятывы жыхары і госці Мінска ўбачылі выставы, прысвечаныя творчасці знакамітых ва ўсім свеце беларускіх мастакоў, такіх як Марк Шагал, Казімір Малевіч, Мікалай Селяшчук і Валянцін Губараў.

Арганізатары выставы "Мастак і горад" - Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт і Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў. Генеральным партнёрам праекта ўжо на працягу многіх гадоў выступае банк ВТБ (Беларусь).-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Мінск уваходзіць у топ-3 гарадоў СНД для падарожжаў Аналітычнае агенцтва "ТурСтат" склала рэйтынг самых папулярных гарадоў СНД для расiйскиiх турыстаў летам 2017 года.