Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
27 ліпеня 2016, 14:21

Пытанне надання Нацыянальнаму аэрапорту імя Францыска Скарыны можа вырашыцца да канца года - Святлоў

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў спадзяецца, што пытанне аб прысваенні Нацыянальнаму аэрапорту Мінск імя Францыска Скарыны можа быць вырашана да канца 2016 года. Аб гэтым ён сёння паведаміў журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Лічу, што да канца года мы гэта пытанне вырашым", - сказаў міністр.

Прапанову прысвоіць Нацыянальнаму аэрапорту Мінск імя Францыска Скарыны, а самалётам - імёны выдатных дзеячаў мастацтваў агучыў раней генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў. Барыс Святлоў падтрымаў гэту ідэю. Ён таксама адзначыў, што Міністэрства спорту і турызму ініцыіруе прысваенне самалётам імёнаў спартсменаў, і ў гэтым плане, на яго думку, ніякага канфлікту не будзе.

Барыс Святлоў таксама не выключыў, што імёны выдатных дзеячаў культуры і мастацтва могуць быць прысуджаны паяздам і іншым транспартным сродкам.

Міністэрства культуры ўжо накіравала неабходныя звароты ў адпаведныя дзяржаўныя структуры наконт новай назвы аэрапорта.

Такі крок стане дадатковай рэкламай нацыянальнай культуры, улічваючы, што бягучы год аб'яўлены Годам культуры, а ў 2017-м Беларусь і іншыя краіны адзначаць 500-годдзе выдання Францыскам Скарынам Псалтыра.

Практыка назвы аэрапортаў у гонар вядомых дзеячаў культуры існуе ў свеце. У прыватнасці, міжнародны аэрапорт у Варшаве носіць імя вядомага прадстаўніка польскага музычнага мастацтва Фрэдэрыка Шапэна. А міжнародны аэрапорт у сталіцы Венгрыі Будапешце названы ў гонар аднаго са знакамітых піяністаў XIX стагоддзя Ферэнца Ліста.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі