Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 чэрвеня 2016, 19:57

Прысвечаная жыццю і творчасці Васіля Быкава выстаўка адкрылася ў МЗС Беларусі

20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка "Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому...", прысвечаная жыццю і творчасці беларускага пісьменніка і Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, адкрылася сёння ў Міністэрстве замежных спраў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

Выстаўка заснавана на апошняй прыжыццёвай кнізе пісьменніка і ўяўляе сабой літаратурна-дакументальны праект Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, адкрываючы экспазіцыю, адзначыла, што імя Васіля Быкава вядома не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Яго творы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, займаюць асаблівае месца ў беларускай і замежнай літаратуры, перакладзены на 52 мовы свету.

У сваю чаргу дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Лідзія Макарэвіч расказала, што першая (яшчэ прыжыццёвая) выстаўка, прысвечаная Васілю Быкаву, мела назву - "Голас Быкава чуе ўвесь свет". "Сімвалічна, што менавіта яна паслужыла асновай для цяперашняй экспазіцыі, гасцямі якой сталі шматлікія прадстаўнікі розных краін свету", - дадала яна. Паводле слоў Лідзіі Макарэвіч, асаблівую каштоўнасць сярод экспанатаў уяўляюць матэрыялы, перададзеныя ў музей асабіста пісьменнікам і яго жонкай, а таксама шматлікія фатаграфіі мясцін у Беларусі і за мяжой, з якімі звязаны жыццёвы шлях вядомага пісьменніка.

У цырымоніі адкрыцця выстаўкі прынялі ўдзел міністр замежных спраў Уладзімір Макей, кіраўнікі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Беларусі, і іншыя госці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі