Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 лютага 2017, 09:11

Продаж білетаў на "Еўрабачанне-2017" пачынаецца 14 лютага

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Продаж білетаў на "Еўрабачанне-2017" пачынаецца 14 лютага. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце міжнароднага конкурсу, паведамляе БЕЛТА.

Арганізатары "Еўрабачання" адзначылі ў паведамленні, што білеты будуць каштаваць ад 8 еўра (за звычайныя месцы) да 500 еўра (у VIP-ложах). Раней рэалізацыю білетаў планавалі адкласці з-за адмены антыманапольным камітэтам тэндара па вызначэнні аператара продажаў. Выканаўчы супервайзер "Еўрабачання" Ён Ола Санд праінфармаваў, што продаж білетаў на песенны конкурс у Кіеве пачнецца ўвечары 14 лютага.

Нагадаем, у гэтым годзе "Еўрабачанне" пройдзе ў Кіеве. Фінал запланаваны на 13 мая, паўфіналы - 9 і 11 мая. Беларусь на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2017" прадставіць група NAVIBAND, якая пачне выступленне ў другой частцы паўфіналу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі