Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 жніўня 2016, 11:12

Прэзентацыі і выстава да стагоддзя з дня нараджэння мастака Яўсея Майсеенкі пройдуць у Мінску

19 жніўня, Мінск /Вікторыя Апанасёнак - БЕЛТА/. Прэзентацыі і выстава да 100-годдзя з дня нараджэння народнага мастака СССР Яўсея Майсеенкі пройдуць у Мінску 28 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным мастацкім музеі (НММ) Беларусі.

Як адзначылі арганізатары, у гэты дзень будзе арганізавана прэзентацыя канверта з арыгінальнай маркай "Жывапіс Я.Я. Майсеенкі" з серыі "Жывапіс", які выпусціла ў абарот Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Праект падрыхтаваны Нацыянальным мастацкім музеем сумесна з Дзяржаўным Рускім музеем. Тыраж канверта - 30 тыс. Гашэнне маркі адбудзецца 28 жніўня ў мінскім Галоўпаштамце.

На мерапрыемстве ў музеі будуць прадстаўлены кнігі "Яўсей Майсеенка" з серыі "Знакамітыя мастакі з Беларусі". Ідэя належыць генеральнаму дырэктару НММ Уладзіміру Пракапцову, складальнік і аўтар тэкста - Надзея Усава. Таксама запланаваны паказ дакументальнага фільма "Маналог мастака" рэжысёра Сямёна Арановіча і віртуальная выстава твораў Яўсея Майсеенкі "Я родам з дзяцінства", якая будзе размешчана на сайце музея.

Выдатны савецкі расійскі і беларускі мастак Яўсей Яўсеевіч Майсеенка нарадзіўся 28 жніўня (15 жніўня па старым стылі) 1916 года ў пасёлку Уваравічы Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Атрымаў усе значныя ўзнагароды савецкай эпохі, у тым ліку ў 1974 годзе за цыкл "Гады баявыя" - Ленінскую прэмію. Удастоены Дзяржаўнай прэміі (1983) і звання Героя Сацыялістычнай Працы (1986).

Нямала карцін мастак напісаў у пасёлку Уваравічы: "Беларусь" (1956), "Зямля" (1964), "З дзяцінства" (1964, 1977), "Сяргей Ясенін з дзедам" (1964), "Маці, сёстры" (1967), "На рэчцы" (1970), "Памяці брата" (1973), "Хлопчык з сабакам", "Маці" (1979) і інш. Памёр у 1988 годзе ў Ленінградзе. Пахаваны на Волкаўскіх могілках. У 2007 годзе ў Буда-Кашалёве адкрылася карцінная галерэя імя Я.Я. Майсеенкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі