Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Прэм'еру брадвейскага рок-мюзікла "Недалёка ад нормы" прадставіць мінскі тэатр

Культура 14.02.2018 | 09:13
ДК Прафсаюзаў. Фота з архіва
ДК Прафсаюзаў. Фота з архіва

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'еру ліцэнзійнага брадвейскага рок-мюзікла "Недалёка ад нормы" прадставіць мінскі тэатр "Тэрыторыя мюзікла" 28 сакавіка і 18 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў тэатры.

Паводле ўмоў кантракта з праваўладальнікам - адной з вядучых сусветных кампаній у галіне ліцэнзавання мюзіклаў Music Theatre International (MTI) спектакль будзе паказвацца ў Беларусі на працягу года. Тэатру "Тэрыторыя мюзікла" прадастаўлены правы на пастаноўку з рэжысёрскай інтэрпрэтацыяй і арыгінальным аўтарызаваным перакладам п'есы на рускую мову (пераклад - Аляксей і Настасся Грыненкі). Над падрыхтоўкай вакальных партый з артыстамі працаваў спецыяльна запрошаны пасольствам ЗША ў Беларусі брадвейскі вакальны коўч Эндру Бёрн. Спектакль будзе ісці ў жывым музычным суправаджэнні рок-групы (кіраўнік - Ціхан Золатаў), якая будзе знаходзіцца на сцэне разам з акцёрамі.

У спектаклі заняты Святлана Маціеўская, Дзмітрый Якубовіч, Дзяніс Нямцоў, Аляксандр Асіпец, Паліна Дабравольская, Эрык Абрамовіч і іншыя акцёры.

Брадвейскі рок-мюзікл "Недалёка ад нормы" прызнаны крытыкамі ў ЗША адным з лепшых шоу за апошнія 10 гадоў. На радзіме мюзікл атрымаў 11 намінацый і 3 вышэйшыя амерыканскія прэміі ў галіне музычнага тэатра Tony Award, а таксама Пулітцэраўскую прэмію ў намінацыі "Драма". Такой прэстыжнай узнагароды пастаноўка была ўдастоена, сярод іншага, "За пашырэнне магчымасцей і тэматыкі самога жанру". Спектакль вытрымаў больш за 700 паказаў на Брадвеі: мюзікл сучасных аўтараў Тома Кіта (музыка) і Браяна Ёркі (п'еса і вершы) узнімае важныя жыццёвыя, аднак даволі непрывычныя для тэатра тэмы.

Сюжэт разгортваецца вакол жанчыны, якая пакутуе на біпалярнае расстройства, і паказвае, як хвароба блізкага чалавека ўплывае на ўсіх, хто знаходзіцца побач. Нягледзячы на, здавалася б, толькі медыцынскую праблему, якая даследуецца ў мюзікле, гэты спектакль - не пра "клінічны" феномен, а пра адносіны ў сям'і, важнасць узаемнай падтрымкі і цяжкасці жыцця побач з чалавекам, чые паводзіны адрозніваюцца ад агульнапрынятага. Гэта ўважлівы і глыбокі погляд на тое, што такое нармальная сям'я і якім складаным можа аказацца само паняцце "норма".

Рэжысёр-пастаноўшчык беларускай версіі спектакля - Настасся Грыненка. Гэтым спектаклем творчы калектыў хоча паказаць публіцы, што тэатр даўно перастаў быць "музеем", што ён можа адпавядаць густам і эстэтыцы дня, гаварыць з людзьмі сучаснай музычнай мовай.

"Можна намаляваць глянцавую карцінку жыцця ў сацыяльных сетках, але на самай справе ў кожнага ёсць свае тайны. Не бывае ідэальных узаемаадносін, беспраблемных дзяцей і штодзень добрага настрою. Мы вымушаны існаваць ва ўрбанізаваным свеце, хуткім тэмпе, пастаянна спраўляцца са стрэсам. У любога чалавека можа быць незалечаная душэўная траўма або дэпрэсія, выкліканая якімі-небудзь жыццёвымі акалічнасцямі. Як з гэтым жыць, наколькі гэта трэба ўтойваць, ці трэба гэтага баяцца, як своечасова папрасіць дапамогі і атрымаць яе - усе гэтыя пытанні вельмі глыбока даследуюцца ў мюзікле", - сказала Настасся Грыненка.

Дзякуючы садзейнічанню пасольства ЗША ў Беларусі ў 2009 годзе на сцэне Белдзяржфілармоніі адбылася прэм'ера музычнага рэвю "Прывітанне, Брадвей!", а ў 2012 годзе ў Беларусі быў пастаўлены брадвейскі мюзікл па ліцэнзіі ("Вестсайдская гісторыя" на сцэне Беларускага музычнага тэатра). Прэм'ера мюзікла "Недалёка ад нормы" стане трэцім сумесным праектам пастаноўшчыкаў з пасольствам.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Цукровая галіна Беларусі Валавы збор цукровых буракоў у 2017 годзе: Брэсцкая вобласць - 914 тыс. т (ураджайнасць - 441 ц/га); Гродзенская - 1 807,3 тыс. т (531 ц/га); Мінская - 1 971,3 тыс. т (508 ц/га); Магілёўская - 234,7 тыс. т (368 ц/га).