Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 сакавіка 2017, 17:16

Праектам "Шлягеры на ўсе часы" Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі адзначыць 30-годдзе

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзясяты мастацкі праект "Шлягеры на ўсе часы" прысвечаны 30-годдзю Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аркестры.

Праект "Шлягеры на ўсе часы" штогод праводзіць Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі. У бягучым сезоне гэты праект асаблівы, бо ён праходзіць у год 30-годдзя калектыву. Стваральнікам і нязменным кіраўніком легендарнага аркестра з'яўляецца народны артыст Беларусі прафесар Міхаіл Фінберг, які таксама святкуе юбілей.

Сваёй галоўнай задачай заслужаны калектыў Беларусі "Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь" бачыць папулярызацыю беларускай музыкі і асвету гледачоў. "Гэта крэда вызначана шмат гадоў таму, і яму калектыў не здраджвае на працягу ўсяго творчага жыцця. Сёння гэта ўжо другі склад, у аркестры пачалі свой шлях многія таленавітыя беларускія выканаўцы.

Праект адкрые сёння вечарам канцэрт "Дзень нараджэння" ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Праграма 21 сакавіка запрашае на канцэрт "Італія - Беларусь. Лепшае", 22 сакавіка гасцей чакаюць на юбілейны канцэрт, а 23 сакавіка - на праграму пад назвай "Зорка".

У праграме праекта - музыка розных жанраў. Гледачы пачуюць выкананне выдатных беларускіх артыстаў, лаўрэатаў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, сярод якіх заслужаная артыстка Беларусі Наталля Тамела, Таццяна Глазунова, Руслан Мусвідас, Валерыя Грыбусава, Ягор Шаранкоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі