Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 лютага 2017, 19:26

Праектам "Шлягеры на ўсе часы" адзначыць Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі 30-годдзе

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заслужаны калектыў "Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь" пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга адзначыць 30-гадовы юбілей цыклам канцэртаў "Шлягеры на ўсе часы", паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.

Мастацкі праект пройдзе 20-23 сакавіка ў Белдзяржфілармоніі.

Сваё 30-годдзе вядомы калектыў адзначыць 1 сакавіка, а 21 лютага 70-гадовы юбілей будзе адзначаць яго кіраўнік - дырыжор, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, народны артыст Беларусі, прафесар Міхаіл Фінберг.

Калектыў пад кіраўніцтвам маэстра Фінберга многія гады знаходзіцца на піку папулярнасці. Галоўны ўклад калектыву ў мастацтва - папулярызацыя і развіццё нацыянальнага напрамку музычнай культуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі