Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Прадстаўнікоў Беларусі на конкурсах "Славянскага базару" назавуць 18 сакавіка

Культура 15.03.2017 | 17:18

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікоў Беларусі на конкурсах XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" назавуць 18 сакавіка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве культуры Беларусі.

Фіналы адборачных тураў да XV Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу і XXVI Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2017" адбудуцца ў Тэатры эстрады ў Мінску.

За права прадставіць Беларусь на XXVI Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2017" будуць спаборнічаць 10 вакалістаў:

1. Бараноўская Марына (Віцебская вобл.);

2. Ермакоў Кірыл (Мінск);

3. Замулка Ірына (Брэст);

4. Жукоўская Ніна (Мінск);

5. Ларчанка Злата (Мінская вобл.);

6. Лушчык Настасся (Мінская вобл.);

7. Падгруша (Сяргейчык) Алеся (Мінская вобл.);

8. Правашынская Дар'я (Магілёўская вобл.);

9. Сычэўская Кацярына (Брэсцкая вобл.);

10. Шаранкоў Ягор (Мінск).

У дзясятку прэтэндэнтаў на ўдзел у XV Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе "Віцебск-2017" увайшлі:

1. Віталс Алеся (Мінская вобл.);

2. Дудар Марыя (Светлагорск, Гомельская вобл.);

3. Жыліна Марыя (Мінск);

4. Ламака Ангеліна (Мінск);

5. Магільная Марыя (Магілёў);

6. Машэўскі Кірыл (Брэст);

7. Пехцерава Арына (Магілёў);

8. Скароль Арцём (Гродзенская вобл.);

9. Смірнова Стафанія (Мінск);

10. Хмялеўская Анфіса (Мінск).

Фіналы адборачных тураў бягучага года пройдуць у фармаце канцэрта. Білеты можна набыць у касе Тэатра эстрады, касах горада і на сайтах электронных білетных аператараў. Акрамя канкурсантаў на сцэну выйдуць вядомыя артысты, сярод якіх Іна Афанасьева, Алёна Ланская і Вікторыя Алешка, Васіль Раінчык і легендарны ансамбль "Верасы", Пётр Ялфімаў, Аляксандр Сухараў. Таксама выступяць юныя таленты, якія прывозілі перамогі з міжнародных конкурсаў і шоу-праектаў, такіх як "Еўрабачанне", "Голас. Дзеці".

Тэлеверсіі можна будзе ўбачыць 25 і 26 сакавіка ў 12.10 на тэлеканале "Беларусь 3".

XXVI Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 13 па 17 ліпеня (дадатковыя мерапрыемствы адбудуцца 11-12 і 18-19 ліпеня).-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Схема пад'езду да могілак на Радаўніцу Каб пазбегнуць затораў і для зручнасці грамадзян 25 красавіка (Радаўніца) зменена арганізацыя пад'езду да Паўночных і Міханавіцкіх могілак.