Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
08 верасня 2017, 09:26

Прадстаўнікі аграсядзіб з усёй рэспублікі прымуць удзел у экафестывалі ў Наваполацку

8 верасня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікоў аграсядзіб з усёй рэспублікі збярэ штогадовы рэгіянальны экалагічны фестываль "Крыніца здароўя" ў Наваполацку, паведамілі БЕЛТА ў Наваполацкім гарвыканкаме.

Фестываль адбудзецца сёмы раз 9 верасня ў гарадскім пасёлку Баравуха. Цэнтрам святочных мерапрыемстваў стане парк адпачынку, размешчаны каля Дома афіцэраў. Госці фестывалю і мясцовыя жыхары змогуць наведаць пляцоўкі з прапановамі гаспадароў аграсядзіб, пазнаёміцца з асаблівасцямі іх работы, а таксама ў поўнай меры атрымаць асалоду ад шматграннасці і багацця традыцыйнай беларускай культуры, прадстаўленай на выстаўцы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Нараўне з майстрамі-рамеснікамі свае вырабы на кірмашы прадэманструюць вучні і педагогі ўстаноў адукацыі горада, выхаванцы дзіцячых дашкольных устаноў.

Галоўная сцэнічная пляцоўка парадуе музычнымі нумарамі і модным дэфіле. У якасці мадэлей выступяць вучні школ горада і выхаванцы дашкольных устаноў. Традыцыйна адбудзецца кірмаш-продаж сельскагаспадарчай прадукцыі. Жыхары гарадскога пасёлка змогуць запасціся агароднінай і садавіной па даступных цэнах.

Маляўнічай дэталлю фестывалю для многіх удзельнікаў ужо даўно стала правядзенне шлюбнай цырымоніі. У гэтым годзе таксама адбудзецца ўшаноўванне маладых "Вяселле ў беларускім народным стылі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі