Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Прадстаўнікі 35 нацыянальнасцей прыедуць на традыцыйны фестываль у Гродна

Культура 17.05.2018 | 15:57
Фота з архіва
Фота з архіва

17 мая, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Фестываль нацыянальных культур у Гродне збярэ прадстаўнікоў 35 нацыянальнасцей. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла галоўны рэжысёр заключных мерапрыемстваў Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур Вольга Багдановіч.

XII Фестываль нацыянальных культур пройдзе ў Гродне 1-2 чэрвеня. Пачнецца фестываль традыцыйным шэсцем удзельнікаў увечары 1 чэрвеня ад плошчы Леніна да плошчы Савецкай, дзе адбудзецца цырымонія адкрыцця. Удзел у ім прымуць прадстаўнікі 35 нацыянальнасцей.

"Упершыню прымуць удзел тамілы - народ з Індыі, кітайцы і кубінцы, якія прадставяць на свяце культуру Лацінскай Амерыкі. Прыедуць у Гродна і тыя, хто даўно не прымаў удзел у свяце. Напрыклад, латышы, балгары, мардвіны. Нам часта задаюць пытанні аб тым, што будзе галоўнай адметнасцю фестывалю. Адметных момантаў будзе роўна столькі, колькі нацыянальнасцей", - расказала Вольга Багдановіч. Яна падкрэсліла, што галоўнай асаблівасцю фестывалю застаюцца падворкі, дзе прадстаўнікі нацыянальнасцей знаёмяць гасцей са сваімі культурай і традыцыямі. У цэнтры Гродна размесцяцца 19 падворкаў, два з якіх будуць шматнацыянальнымі, названы яны сімвалічна "Захад" і "Усход".

"Фестываль нацыянальных культур - гэта свята для прагулак, таму ўвесь другі дзень свята будзе прысвечаны менавіта нацыянальным падворкам. Тэмай фестывалю сталі народныя забавы, кірмашы і гулянні: усё гэта знойдзе адлюстраванне ў праграмах, прадстаўленых на падворках. Гран-пры фестывалю будзе ўручаны пераможцу за максімальна якасны паказ нацыянальных традыцый", - расказала Вольга Багдановіч. Адной з навацый фестывалю стане беларускае падвор'е, якое размесціцца на плошчы Леніна. Запрашэнне сюды атрымалі творчыя калектывы з усіх абласцей. Адзін з эпізодаў прысвецяць Году малой радзімы. У фармаце выставак і майстар-класаў тут будуць прадстаўлены найбольш яркія традыцыі і абрады розных рэгіёнаў краіны.

Гасцям беларускага падворка прапануюць паўдзельнічаць у флэшмобе і абняць Беларусь: вакол плошчы Леніна пастроіцца вялікі міжнацыянальны карагод. "Удзельнікі фестывалю - людзі розных нацыянальнасцей, але ўсе мы жывём у сваёй краіне. Менавіта выказваннем удзячнасці Беларусі, якая для многіх стала другой радзімай, адкрыецца другі фестывальны дзень", - адзначыла Вольга Багдановіч.

Галоўнай сцэны ў гэтым годзе на фестывалі не будзе. Міжнацыянальная сцэна размесціцца на плошчы Савецкай, беларуская- на плошчы Леніна. Цэнтр горада ператворыцца ў шырокую пешаходную зону з вялікай колькасцю актыўнасцей, інтэрактыву, пазнавальных мерапрыемстваў. Запланавана і вялікая колькасць адкрыццяў знакавых для горада і цікавых турыстам аб'ектаў.

"Стараліся зрабіць фестываль максімальна цікавым для розных катэгорый гасцей. У гэтым годзе, напрыклад, у начную праграму ўключаны паказ кінафільмаў на мове арыгінала з субцітрамі, а таксама 3D-mapping шоу на тэму фестывалю, якое будзе праводзіцца ў двары Новага замка кожныя 15 мінут", - расказала Вольга Багдановіч. Запланавана і прэзентацыя дэма-версіі настольнай гульні, прысвечанай фестывалю.

Упершыню ў гэтым годзе фестываль выйдзе за межы Гродна. Трэці святочны дзень вырашана правесці на Аўгустоўскім канале. Тут запланавана і тэатралізаванае шэсце, і работа падворкаў з дэгустацыяй страў нацыянальнай кухні, пляцовак нацыянальных гульняў. "Журы на спаборніцтвах будзе выбрана з ліку гасцей", - падкрэсліла Вольга Багдановіч. Яна адзначыла, што паспрабаваць свае сілы госці свята змогуць і ў абсалютна новых гульнях. Напрыклад, у адной з іх аб'яднаць плануюць скандынаўскую хадзьбу і свята "Актобэрфэст". Прадставяць тут і эліксір славянскага даўгалецця.

Фестываль нацыянальных культур упершыню адбыўся ў Беларусі ў 1996 годзе і праводзіцца кожныя два гады. Ён стартуе ў раёнах, праходзяць абласныя конкурсы, сталіцай свята па традыцыі з'яўляецца Гродна.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Будаўніцтва жылля ў Беларусі У студзені-красавіку 2018 года арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 12,9 тыс. кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 1 147,5 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля.