Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
26 жніўня 2016, 10:21

Прадстаўніка Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні-2016" вызначаць сёння тэлегледачы і журы

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўніка Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні-2016" вызначаць у ноч на 27 жніўня тэлегледачы і журы, паведамляе БЕЛТА.

Фінальнае шоу ў форме гала-канцэрта пачнецца ў 22.00 у студыі "600 метраў" Белтэлерадыёкампаніі. У прамым эфіры яго можна будзе ўбачыць на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама ў анлайн-трансляцыі на афіцыйным сайце медыяхолдынга.

Афіцыйны беларускі прадстаўнік на дзіцячым конкурсе будзе вызначаны па выніках галасавання прафесійнага журы і тэлегледачоў. Магчымасць прыняць удзел у тэлефонным і SMS-галасаванні кожнаму абаненту сеткі стацыянарнай сувязі і ўсіх сотавых сетак краіны забяспечыць кампанія "Белтэлекам". Тэлефонныя нумары для галасавання паведамяць тэлегледачам вядучыя канцэрта - Тэа і Вольга Рыжыкава. Яны таксама будуць абазначаны эфірнай графікай у час трансляцыі. Працягласць часу тэлегаласавання складзе 10 мінут.

За права прадстаўляць краіну на міжнародным конкурсе будуць змагацца Марыя Магільная (Магілёў), шоу-група "So-Ni-Ka" (Віцебск), Алена Цітова (Магілёў), Юлія Мажылоўская (Мінск), Стэфанія Сакалова (Мінск), група "Нясумны ўзрост "(Мінск), Марыя Жыліна (Мінск), Зінаіда Купрыяновіч (Мінск), Вольга Канавалава (Магілёў) і Аляксандр Мінёнак (Мінск). Выступленням кожнага фіналіста будуць папярэднічаць відэавізіткі.

Пераможца прадставіць краіну на прэстыжным конкурсе 20 лістапада бягучага года ў горадзе Валета (Мальта). Арганізацыю нацыянальнага адбору і падрыхтоўку да міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016" ажыццяўляе Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў Беларусі член Еўрапейскага вяшчальнага саюза.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі