Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
13 студзеня 2016, 12:52

План мерапрыемстваў па правядзенні ў Беларусі Года культуры будзе зацверджаны ў бліжэйшы час

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. План мерапрыемстваў па правядзенні ў Беларусі Года культуры будзе зацверджаны ў бліжэйшы час. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік міністра культуры Васіль Чэрнік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У адпаведнасці з прынятым рашэннем аб правядзенні Года культуры ў нас распрацоўваецца вялікі план мерапрыемстваў. Мы лічым, што ў бліжэйшы час Савет Міністраў прыме пастанову, якая зацвердзіць гэты план", - сказаў Васіль Чэрнік.

Намеснік міністра адзначыў, што культура аб'ядноўвае ў сваім паняцці ўсё, што ствараецца рукамі чалавека, без чаго не можа развівацца грамадства. "Гэта культура быту, культура вытворчасці, культура сям'і і чалавечых адносін - ва ўсіх сферах грамадскага жыцця культура выходзіць на першыя пазіцыі", - падкрэсліў ён.

Васіль Чэрнік нагадаў, што значнай падзеяй у 2016 годзе стане прыняцце першага і пакуль адзінага ў свеце Кодэкса аб культуры. Год культуры, паводле яго слоў, павінен стаць годам прарыву наперад.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі