Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
11 кастрычніка 2017, 10:47

Плакаты савецкай эпохі прадставяць на выставе ў Гомелі

11 кастрычніка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Выстава "Плакаты савецкай эпохі" адкрыецца ў гомельскім палацы Румянцавых і Паскевічаў 12 кастрычніка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў гісторыка-культурнай установе.

У экспазіцыі прадставяць плакаты 50-70-х гадоў ХХ стагоддзя вядомых мастакоў-графікаў. У іх ліку - работы аднаго з заснавальнікаў савецкага палітычнага плаката Віктара Дэні, графікаў і плакатыстаў Віктара Карэцкага, Ніны Ватолінай і іншых аўтараў.

Прапагандысцкія і агітацыйныя плакаты з'яўляюцца не толькі арыгінальнымі мастацкімі творамі графічнага мастацтва мінулай эпохі, з цягам часу яны набылі значэнне ўнікальных гістарычных дакументаў. "Мастацтва плаката было даступна шырокім масам, яго вобразы разумеў кожны, а кароткі тэкст-лозунг быў вельмі лаканічным і лёгка запамінаўся", - адзначылі субяседнікі.

На выставе ў Гомелі можна будзе ўбачыць як даволі папулярныя плакаты, так і малавядомыя работы.

Экспазіцыя стане часткай праекта музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля "Рэвалюцыя. 100 гадоў". Выстава будзе працаваць да сярэдзіны лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі