Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

"Песня года Беларусі-2018" практычна поўнасцю складаецца з новых кампазіцый

Культура 08.06.2018 | 19:44
Алёна Ланская. Фота з архіва
Алёна Ланская. Фота з архіва

8 чэрвеня, Наваполацк /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Топ-30 "Песні года Беларусі-2018" фарміраваўся на аснове ратацыі Радыё АНТ, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар здымачнай групы дырэкцыі спецыяльных праектаў, прадзюсар праекта "Песня года Беларусі" тэлеканала АНТ Людміла Чагрынец.

Паводле яе слоў, асновай для фарміравання трэк-ліста свята песні сталі спісы лідараў ратацый, якія падаваліся музычнымі рэдактарамі Радыё АНТ з улікам рэкамендацый некалькіх самых папулярных радыёстанцый Беларусі. Разглядаліся песні, якія трапілі ў гарачую ратацыю са снежня 2017 года па май 2018-га. Пры складанні трэк-ліста прымалася пад увагу папулярнасць музычных кампазіцый і відэакліпаў на YouTube і ў іншых сацыяльных сетках. "У лік удзельнікаў, напрыклад, уключана вядомая блогер Юлія Гадунова, кампазіцыя якой "Давай останемся" б'е рэкорды па папулярнасці ў інтэрнэце", - адзначыла Людміла Чагрынец. Яна падкрэсліла, што на 98 працэнтаў канцэрт сфарміравалі новыя песні, якія актыўна раціруюцца і заслугоўваюць быць прадстаўленымі ў эфіры, што рыхтуецца да дня нараджэння тэлеканала.

Сёння ўвечары на цэнтральнай плошчы культурнай сталіцы краіны - Наваполацка - сваімі выступленнямі гледачоў парадуюць больш за 30 самых папулярных артыстаў Беларусі, сярод якіх Анастасія Ціхановіч, Кірыл Гуд, Тэа і Вольга Рыжыкава, Алена Грышанава, Галіна Шышкова. Алёна Ланская выступіць у дуэце з хэдлайнерам канцэрта - расійскім артыстам Глебам Мацвейчуком, яшчэ адзін дуэт прагучыць у выкананні Ганны Шаркуновай і групы "Без Білета". Адкрые канцэрт юная выканаўца Лера Яскевіч песняй "Калi рана ўстанеш", прысвечанай тэме малой радзімы. Па традыцыі АНТ штогод запрашае на "Песню года" народных любімцаў і даўніх сяброў тэлеканала Ядвігу Паплаўскую, Анатоля Ярмоленку і ансамбль "Сябры", Ірыну Афанасьеву, Іскуі Абалян.

Музычны праект "Песня года Беларусі", які стаў папулярнай і чаканай музычнай падзеяй для тысяч гледачоў і тэлегледачоў краіны, праводзіцца ўжо на працягу 13 гадоў. Тэлеверсія маштабнага канцэрта выйдзе ў эфір АНТ у дзень нараджэння тэлеканала - 25 чэрвеня.

Арганізатары "Песні года Беларусі-2018" - тэлеканал АНТ, Наваполацкі гарадскі выканаўчы камітэт і Цэнтр культуры Наваполацка.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Аршанскі раён Аршанскі раён знаходзіцца на паўднёвым усходзе Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр - горад Орша з насельніцтвам 115 тыс. чалавек.