Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
12 лістапада 2018, 19:55

Першыя рэпетыцыі дзіцячага "Еўрабачання-2018 "пачнуцца на "Мінск-Арэне" 14 лістапада

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першыя рэпетыцыі міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" пачнуцца на "Мінск-Арэне" 14 лістапада, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант.

"Мы паўгода актыўна займаліся падрыхтоўкай да дзіцячага "Еўрабачання", таму, калі браць часавыя рамкі, то гэта самы завяршальны этап, хоць самы цяжкі і хвалюючы. Ужо заўтра сцэна будзе зманціравана і набудзе свой канчатковы выгляд. Рэпетыцыі статыстаў пачнуцца 14 лістапада, потым будуць прыязджаць дэлегацыі. На "Мінск-Арэне" ўсё распісана па секундах. Вялікая перавага ў тым, што ў Белтэлерадыёкампаніі працуе вялікая колькасць кваліфікаваных спецыялістаў, якія могуць самі зрабіць гэта шоу. Я бываў на розных дзіцячых конкурсах песні і, паверце, у многіх краінах мясцовых спецыялістаў на пляцоўцы было не знайсці. Дарэчы, тэхнічныя работнікі, якія прыехалі сюды з Еўропы, сказалі, што гэта ўзровень дарослага "Еўрабачання", - сказаў Іван Эйсмант.

Паводле яго слоў, да дзіцячага "Еўрабачання" гатовы і валанцёры. "Мы паглядзелі некалькі соцень чалавек і адабралі самых актыўных, камунікабельных, з добрым веданнем замежных моў. Валанцёры будуць сустракаць удзельнікаў конкурсу ў аэрапорце, працаваць з імі ў час рэпетыцый і конкурсу, дапамагаць тэхнічнаму персаналу. Мы пашылі ім спецыяльнае адзенне, праведзены інструктажы, шмат з імі размаўляем, тлумачым, як сябе паводзіць. Зусім хутка яны пачнуць працаваць", - адзначыў старшыня.

Як чакаецца, спарткомплекс "Мінск-Арэна" ператворыцца ў сонечную сістэму дзіцячага "Еўрабачання-2018". Напрыклад, Green Room будзе нібыта лунаць у зорным небе, а купал арэны аформяць спецыяльнымі спраектаванымі шмат'яруснымі святлодыёднымі люстрамі. Вялікая і малая сцэны дзіцячага "Еўрабачання-2018" будуць звязаны адзіным мостам, а доўгія подыумы праз танцпол будуць праходзіць у глядзельную залу. Стылізаваны пад зорнае неба будуць таксама Press Room, індывідуальныя грымёркі і вялікі агульны хол. Бліжэй да конкурсу на тэрыторыі спарткомплексу "Мінск-Арэна" вырасце цэлы горад са сваёй інфраструктурай.

Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2018" пройдзе ў Беларусі 25 лістапада. Арганізатарам і каардынатарам усіх мерапрыемстваў музычнага праекта выступае Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў краіне член Еўрапейскага вяшчальнага саюза (ЕВС). Краіну на конкурсе ў бягучым годзе прадставіць Даніэль Ястрэмскі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі