9 снежня, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. Першыя білеты на канцэртныя праграмы XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" паступяць у продаж ужо ў студзені 2017 года, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар фестывалю, генеральны дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск" Аляксандр Сідарэнка.
"Размова ідзе аб канцэртах у Летнім амфітэатры. Якія менавіта гэта будуць праграмы, пакуль вырашаецца: мы вядзём актыўныя перагаворы з партнёрамі, прадзюсарамі, артыстамі. Нас падтрымліваюць білетныя аператары. Канкрэтныя даты канцэртаў разлічваем паведаміць адразу пасля Новага года", - адзначыў Аляксандр Сідарэнка.
Між тым 9 снежня ў Віцебску праходзілі рэгіянальныя адборачныя туры XXVI Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск" і ХV Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск". У бліжэйшы час стануць вядомы імёны пераможцаў, якія прайшлі ў фінал нацыянальнага адбору.-0-