Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Персанальная выстава Уладзіміра Пракапцова адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі

Культура 08.08.2018 | 11:29
Уладзімір Пракапцоў. Фота з архіва
Уладзімір Пракапцоў. Фота з архіва

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў адзначае 65-годдзе адкрыццём персанальнай выставы ў музеі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў выдатнага дзеяча культуры двайное свята. Роўна 20 гадоў ён кіруе Нацыянальным мастацкім музеем. Выстава "Мая Беларусь" - гэта своеасаблівая творчая справаздача мастака. "У праект увайшлі мае работы, прысвечаныя малой радзіме. Гэта мая вёска Жгунская Буда, бацькоўскі дом, наш сад. Адміністрацыйная работа аднімае шмат часу, таму як мастак працую ў выхадныя і святочныя дні. Мне хочацца паказаць свой філасофскі погляд на жыццё. Паколькі я маю профільную адукацыю, для мяне вельмі важна пазіцыянаваць сябе як мастак", - сказаў Уладзімір Пракапцоў.

Выстава складаецца з 30 карцін, апошнюю з іх мастак закончыў пісаць літаральна ўчора. "Гэта карціна, прысвечаная супрацоўнікам музея розных пакаленняў. Мы таксама дастойна прадаўжаем пачатую імі работу, пераўтвараючы нашу ўстанову культуры ў музейны квартал. Сёння не толькі свята ў мяне, але і ва ўсіх супрацоўнікаў, гэта вынік работы цэлай каманды", - адзначыў гендырэктар.

Асаблівасць выставы ў тым, што яна стартавала 8 жніўня ў 8 гадзін 8 хвілін 8 секунд. У гэты час 65 гадоў таму з'явіўся на свет Уладзімір Пракапцоў. Праект будзе экспанавацца 8 дзён 8 гадзін 8 хвілін 8 секунд, гэта надае яму яшчэ большую арыгінальнасць. Акрамя таго, сёння прайшла прэзентацыя альбома "Мая Беларусь", які ўбачыў свет дзякуючы выдавецтву "Мастацкая літаратура" пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі.

Павіншаваць Уладзіміра Пракапцова прыйшлі прадстаўнікі дзяржаўных органаў, духавенства, мастакі, сябры, каб уручыць юбіляру прывітальныя адрасы ад урада, Нацыянальнага сходу, Ганаровую грамату Міністэрства культуры, падарункі і кветкі.

Як адзначыў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, ён даўно сябруе і супрацоўнічае з Уладзімірам Пракапцовым. "Гэта вельмі харызматычны чалавек з неабыякавым стаўленнем да ўсіх падзей, не толькі са свету мастацтва. З яго дапамогай беларусы і госці краіны могуць адкрываць для сябе высокае мастацтва і бязмежны талент нашых людзей", - падкрэсліў ён.

Уладзімір Пракапцоў нарадзіўся 8 жніўня 1953 года ў вёсцы Жгунская Буда Добрушскага раёна Гомельскай вобласці.

За заслугі перад мастацтвам Уладзімір Пракапцоў удастоены шматлікіх узнагарод, у тым ліку медаля Францыска Скарыны (2008). У 2006 годзе Уладзіміру Пракапцову прысвоена званне ганаровага грамадзяніна горада Добруша за асабісты ўклад у развіццё музейнай справы на сваёй малой радзіме. У 2012 годзе на першым нацыянальным форуме "Музеі Беларусі" ў Гродне Уладзімір Пракапцоў прызнаны лепшым кіраўніком музея ў Беларусі. У 2013 годзе яму прысвоена званне "Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь".

У Год малой радзімы Уладзімір Пракапцоў арганізаваў у Добрушы тры мастацкія выставы: першая адкрылася ў лютым, другая - у маі, а трэцяя ў жніўні 2018 года.-0-

Дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў знаёміць Рэнэ ван дэр Ліндэна з Мірскім замкам, 2007 год
Дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў знаёміць Рэнэ ван дэр Ліндэна з Мірскім замкам, 2007 год'
Уладзімір Пракапцоў у час перадачы карцін для музеяў Гомельшчыны, 2007 год
Уладзімір Пракапцоў у час перадачы карцін для музеяў Гомельшчыны, 2007 год'
(Злева направа) дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў, міністр культуры Расіі Аляксандр Аўдзееў, міністр культуры Беларусі Уладзімір Мацвяйчук у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, 2009 год
(Злева направа) дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў, міністр культуры Расіі Аляксандр Аўдзееў, міністр культуры Беларусі Уладзімір Мацвяйчук у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, 2009 год'
Генеральны дырэктар Луўра Анры Луарэт, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў каля стэнда са слуцкімі паясамі, 2009 год
Генеральны дырэктар Луўра Анры Луарэт, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў каля стэнда са слуцкімі паясамі, 2009 год'
Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання Нацыянальнага мастацкага музея, 2010 год
Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання Нацыянальнага мастацкага музея, 2010 год'
Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Сяўба азімых збожжавых 2018 У верасні ў гаспадарках рэспублікі пачынаецца сяўба азімых культур. Усяго пад засеў азімымі збожжавымі адведзена 1 309,3 тыс. га.