Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2016 года ўшаноўвалі ў Полацку

Культура 04.09.2017 | 14:23

4 верасня, Полацк /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Пераможцаў рэспубліканскага конкурсу "Нацыянальная літаратурная прэмія" 2016 года ўшаноўвалі 3 верасня ў Полацку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пераможцам у намінацыі "Лепшы твор прозы" стала пісьменніца Людміла Рублеўская за раман "Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата". У намінацыі "Лепшы твор паэзіі" перамог Анатоль Аўруцін за кнігу паэзіі "Прасвятленне", у намінацыі "Лепшы твор для дзяцей і юнацтва" - Міхась Пазнякоў за кнігу "Возера дзіва". Пераможцам у намінацыі "Лепшы твор драматургіі" стаў Васіль Ткачоў за зборнік п'ес "Характары". Аўтарам лепшага твора публіцыстыкі журы прызнала Зіновія Прыгодзіча за зборнік "Постаці". "Тайнапіс Андрэя Мрыя: падтэкст рэалій творчасці пісьменніка" Валерыя Назарава перамог у намінацыі "Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства". Перамогу ў намінацыі "Лепшы дэбют" атрымала Маргарыта Латышкевіч са зборнікам "Яблыкi". Усім пераможцам уручаны дыпломы і сімвалы прэміі.

Лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі павіншавалі намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Жарко, міністр інфармацыі Лілія Ананіч, міністр культуры Барыс Святлоў, старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец.

За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай культуры Ганаровая грамата Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь уручана літаратару Сяргею Давідовічу.

Усяго ўдзел у конкурсе прынялі 40 вядомых аўтараў. Найбольш папулярнымі сталі дзве намінацыі - "Паэзія" і "Дзіцячая літаратура". На кожную з іх было пададзена па 10 заявак. Пры выбары пераможцаў журы прымала пад увагу колькасць і змест прадстаўленых аўтарам артыкулаў, рэцэнзій, водгукаў у СМІ, на інтэрнэт-рэсурсах, а таксама колькасць пісьмовых водгукаў чытачоў, пераклады твора на іншыя мовы народаў свету.

Конкурс праводзіцца ў падтрымку развіцця беларускай мастацкай літаратуры і творчасці айчынных пісьменнікаў, стымулявання стварэння імі новых высокамастацкіх твораў для дарослых, дзяцей і юнацтва, папулярызацыі кнігі і чытання ў грамадстве. Прэмія заснавана ў 2015 годзе. Заснавальнікі конкурсу - Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт і грамадскае аб'яднанне "Саюз пісьменнікаў Беларусі".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск