Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
04 лістапада 2019, 10:45

Пераможцаў літаратурнага праекта "Бацькаўшчына светлая мая" аб'явяць 5 лістапада

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераможцаў сумеснага праекта Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё і літаратурна-мастацкага часопіса "Маладосць" - "Бацькаўшчына светлая мая" аб'явяць 5 лістапада ў Вялікай студыі Дома радыё. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Літаратурны конкурс, прысвечаны Году малой радзімы, праводзіўся з кастрычніка 2018 года па верасень 2019-га ўключна ў дзвюх намінацыях - "Паэзія" і "Эсэ" і трох узроставых катэгорыях - да 16 гадоў, ад 16 да 35 гадоў і 35+. Творчая група праекта атрымала 868 заявак ад 346 аўтараў. Па выніках штомесячных этапаў у фінал трапілі 72 канкурсанты.

На ўрачыстай цырымоніі ў Вялікай студыі Дома радыё 5 лістапада адбудзецца ўзнагароджанне аўтараў лепшых твораў, а таксама будуць названы лаўрэаты спецыяльных намінацый. Акрамя членаў прафесійнага журы, якое ўзначальвае паэт Мікола Мятліцкі, на цырымонію будуць запрошаны і іншыя паважаныя госці. У фіналістаў будзе магчымасць пазнаёміць усіх са сваёй творчасцю, сустрэцца з культурнымі дзеячамі.

У час святочнага мерапрыемства будзе запісаны спецвыпуск радыёпраекта Галіны Шаблінскай "Творчы вечар", які можна будзе пачуць у эфіры Першага нацыянальнага канала 7 лістапада ў 21.05.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі