Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
04 студзеня 2018, 16:15

Пераможцаў конкурсу навагодніх цацак назвалі ў Вялікім тэатры

4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі сёння назвалі пераможцаў конкурсу "Навагодняя тэатральная цацка", паведаміла БЕЛТА вядучы рэдактар службы маркетынгу, інфармацыі і рэкламы тэатра Алена Балабановіч.

Гран-пры журы прысудзіла Настассі Тузік - за стварэнне цудоўнай "Жар-птушкі". Першае месца заняла Кацярына Фаміцкая і лялька "Чыа-Чыа-сан", якую дзяўчынка звязала сама. На другім месцы размясцілася сям'я Асцюкевічаў - з навагодняй пернікавай цацкай "Балерына". "Графіням Вішанькам", якіх зрабіў Мікіта Сцяпанаў, аддалі трэцяе месца. А вось прыз сімпатый гледачоў адправіцца да Івана Караванскага і яго маці Алесі, якія стварылі фігурку Блазна з оперы Рыгалета па старадаўняй тэхналогіі ХІХ стагоддзя.

"Але для нас кожны ўдзельнік - пераможца. Менавіта таму тэатр падрыхтаваў прызы ў 26 намінацыях. Адзін з падарункаў - білеты для ўсёй сям'і на цудоўны казачны балет "Шчаўкунок". Асобныя прызы дзяцей чакалі і ад спонсараў конкурсу", - расказала Алена Балабановіч.

Вялікі тэатр ужо чацвёрты раз праводзіць конкурс "Навагодняя тэатральная цацка". У гэтым годзе на ім было прадстаўлена 120 вырабаў, удзел у конкурсе прынялі сем'і з розных куткоў краіны. Калядная зорка і Жар-птушка, Маша і Шчаўкунок, Адэта і Адылія, Кароль мышэй і Снежная каралева, Джульета і Маленькі прынц, Кармэн і Чыпаліна, Змей-Гарыныч і Кашчэй Бессмяротны, Бураціна і Чыа-Чыа-сан, снегавічкі, тэатральныя маскі, ёлачкі і сняжынкі самых розных колераў - прысланыя на конкурс цацкі ўпрыгожылі святочную ёлку ў фае тэатра. Што датычыцца вырабаў, прадстаўленых на конкурсе ў 2017 годзе, то яны радуюць выхаванцаў дапаможнай школы-інтэрната нумар 10 Мінска, над якой шэфствуе Вялікі тэатр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі