Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
11 жніўня 2016, 12:40

Пераможцаў конкурсу "Чалавек Года культуры" назавуць у 10 намінацыях

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераможцаў конкурсу "Чалавек Года культуры" назавуць у 10 намінацыях, паведаміла журналістам першы намеснік міністра культуры Беларусі Ірына Дрыга, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністэрства культуры аб'явіла такі конкурс з мэтай стымулявання ініцыятывы работнікаў культуры і забеспячэння шырокага грамадскага прызнання іх творчай дзейнасці.

Для кожнай з 10 намінацый распрацаваны высокія прафесійныя крытэрыі ацэнкі дзейнасці прэтэндэнтаў, адзначыла першы намеснік міністра. Для работнікаў арганізацый культуры, бібліятэчнай, музейнай сферы - гэта наватарскія праекты, якія яны рэалізуюць на працягу года, мерапрыемствы і акцыі высокага ўзроўню. Для педагагічных работнікаў - прымяненне новых форм і эфектыўных метадаў работы з таленавітай моладдзю, дасягненне высокіх паказчыкаў у эстэтычным выхаванні моладзі. Для журналістаў - актуальнасць і папулярнасць аўтарскіх работ, майстэрства, грамадскае прызнанне журналісцкай работы, аб'ектыўнасць і дакладнасць у перадачы фактаў.

Конкурс праводзіцца ў два этапы. На першым арганізацыі культуры, рэдакцыі СМІ, установы адукацыі могуць вылучаць кандыдатаў. Заяўкі будуць прымацца да 25 студзеня 2017 года Міністэрствам культуры, а ў першай дэкадзе лютага прафесійнае журы падвядзе вынікі конкурсу. Пераможцам будуць уручаны спецыяльныя дыпломы і грашовыя прэміі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі