Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
23 мая 2016, 14:53

Пераможцам Канскага кінафестывалю стаў брытанец Кен Лоўч

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераможцам 69 па ліку Канскага кінафестывалю і ўладальнікам "Залатой пальмавай галіны" стала сацыяльная карціна Кена Лоўча "Я, Дэніэл Блэйк", паведамляюць інфармагенцтвы.

Галоўны герой свежага фільма Кена Лоўча - гэта адзінокі пажылы цясляр, які перажыў інфаркт і не можа больш працаваць. Складаная жыццёвая сітуацыя не азлобіла яго, ён гатовы адкрыць сваё сэрца для дапамогі іншым людзям, якія маюць патрэбу ў падтрымцы.

Гэта ўжо другая "галіна" кінарэжысёра, у 2006 годзе лаўры дасталіся яго фільму "Вецер, што калыша верас".

Гран-пры фестывалю ўдастоіўся франка-канадскі кінарэжысёр, сцэнарыст, кліпмейкер, акцёр і прадзюсар Ксаўе Далан за фільм "Гэта ўсяго толькі канец свету".

Лепшым рэжысёрам названы Аліўе Асаяс за фільм пра жыццё маладой амерыканкі ў Парыжы "Персанальны пакупнік". Падзяліў рэжысёрскую ўзнагароду з ім Крысціян Мунджыу, які зняў стужку "Бакалаўрыят".

Іранскі акцёр Шахаб Хасейні названы лепшым за ролю "Коміваяжор" рэжысёра Асгара Фархадзі. "Коміваяжор" таксама ўдастоены ўзнагароды фестывалю за лепшы сцэнарый. Лепшай актрысай названа Жаклін Хасэ за фільм "Мама Роза".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі