Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
25 лістапада 2019, 09:00

Пераможцай дзіцячага "Еўрабачання-2019" стала Вікі Габар з Польшчы

25 лістапада, Глівіцэ /Святлана Сухарко - БЕЛТА/. Пераможцай дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2019" стала Вікі Габар з Польшчы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Польская юная спявачка атрымала 278 балаў ад гледачоў і журы.

Вікі Габар - 12 гадоў. Дзяўчынка нарадзілася ў Германіі, пачатковую адукацыю атрымала ў Вялікабрытаніі, а цяпер жыве ў Польшчы. Яе конкурсная кампазіцыя называлася "Супергерой". Асаблівасцю выканання стаў сурдапераклад песні на сцэне.

У Беларусі - 11 месца. Краіну на конкурсе прадставіла 14-гадовая Ліза Міснікава з песняй "Пепельный". Яна атрымала 92 балы.

На гэты раз конкурс аб'яднаў юных выканаўцаў з 19 краін: Аўстраліі, Албаніі, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Ірландыі, Іспаніі, Італіі, Казахстана, Мальты, Нідэрландаў, Партугаліі, Расіі, Паўночнай Македоніі, Сербіі, Украіны, Уэльса, Францыі і гаспадыні цяперашняга конкурсу - Польшчы. Яго слоган - "Падзяліся радасцю". Галоўнай сцэнай песеннага форуму стала Arena Gliwice.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі