Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
03 сакавіка 2017, 11:35

Пасольства Беларусі ў Маскве падарыла да жаночага свята канцэрт групы "Чысты голас" і выставу карцін

3 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Выставу твораў беларускіх мастачак "Законы прыгажосці", падрыхтаваную Нацыянальным мастацкім музеем Беларусі, і канцэрт вакальнай групы "Чысты голас" падарыла масквічам да Міжнароднага жаночага дня пасольства Беларусі ў Расіі. Святочны вечар, на які сабраліся прадстаўнікі ўрада і парламента Расіі, МЗС, Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, урада Масквы, дыпламатычнага корпуса, творчай інтэлігенцыі і беларускай дыяспары, адбыўся 2 сакавіка ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства, паведамляе БЕЛТА.

Сярод аўтараў выставы "Законы прыгажосці" - беларускія мастачкі розных пакаленняў і мастацкіх метадаў. Маскоўскай публіцы былі прадстаўлены шматколернасць Зоі Літвінавай, дэкаратыўнасць Святланы Катковай, імпрэсіянізм Марыі Ісаёнак, ажурная пластыка Ілоны Касабука, сімвалізм Зоі Луцэвіч, каларызм Вольгі Кузняцовай. "Кожная мастачка паспрабавала данесці асабістае ўяўленне аб прыгожым на сваёй мове", - пракаменціравала экспазіцыю намеснік гендырэктара па навуковай рабоце Нацыянальнага мастацкага музея Наталля Сяліцкая.

Цёпла вітала публіка лаўрэата міжнародных конкурсаў заслужаны калектыў Беларусі групу "Чысты голас", якая ў бягучым годзе адзначыць 25-годдзе. Спецыяльна да маскоўскага канцэрта ён падрыхтаваў некалькі прэм'ер, прысвечаных жанчынам.

Віншуючы прадстаўніц прыгожай палавіны чалавецтва з надыходзячым святам, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка звярнуў увагу, што ў Беларусі жанчынам не на словах, а на справе забяспечаны роўныя з мужчынамі магчымасці для атрымання спецыяльнасці, прафесійнага росту і самарэалізацыі. "Па самых актуальных міжнародных рэйтынгах Беларусь займае месца сярод самых развітых краін свету па такіх важных паказчыках, як забеспячэнне раўнапраўя жанчын і мужчын - 30-е месца, умовы жыцця для дзяўчат і дзяўчынак - 24-е месца, забеспячэнне раўнапраўя жанчын і мужчын у эканамічнай сферы - 5-е месца", - сказаў дыпламат.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі