Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
31 кастрычніка 2017, 18:39

Парк Пісьменнікаў з'явіцца ў Мінску 2 лістапада

31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парк Пісьменнікаў высадзяць 2 лістапада ў Мінску, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах.

"Саюз пісьменнікаў Беларусі стаў ініцыятарам стварэння парку Пісьменнікаў у гонар 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. У 10.00 2 лістапада адбудзецца пасадка дрэў на тэрыторыі каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі", - сказала яна.

Удзел у мерапрыемстве прымуць як самі пісьменнікі, так і тыя, хто зберагае і прымнажае лепшыя традыцыі беларускіх літаратараў, лічыць кнігу найвялікшай каштоўнасцю - бібліятэкары, прадстаўнікі музеяў, выдавецтваў.

Парк Пісьменнікаў упрыгожаць ясень, клён, рабіна, сасна. Яблыні высадзяць маладыя літаратары, што будзе сімвалічна, паколькі гэтыя дрэвы традыцыйна ў літаратуры асацыіруюцца з новымі сіламі, натхненнем, адзначыла Алена Стэльмах.

На пляцоўцы будзе ўстаноўлены памятны камень.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі