Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
17 студзеня 2017, 10:36

Парадак суаднясення індэксаў і ўзроставых катэгорый фільмаў вызначаны ў Беларусі

17 студзеня, Мінск /Аляксандр Жыбуль - БЕЛТА/. Пастановай Міністэрства культуры Беларусі ад 15 снежня 2016 года нумар 81 вызначаны парадак суаднясення індэксаў, якія вызначаюць парадак выкарыстання фільмаў, і ўзроставых катэгорый фільмаў. Адпаведная пастанова афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам, устаноўлена наступнае суаднясенне:

Індэкс "0" - без узроставых абмежаванняў" адпавядае ўзроставай катэгорыі "0 - без узроставых абмежаванняў".

Індэкс "*" - дзецям да 12 гадоў прагляд фільма дазволены ў суправаджэнні бацькоў або педагога" адпавядае ўзроставай катэгорыі "12+ - фільм, дазволены для паказу гледачам, якія дасягнулі ўзросту дванаццаці гадоў".

Індэкс "**" - дзецям да 14 гадоў дазваляецца прагляд у суправаджэнні бацькоў або педагога" адпавядае ўзроставай катэгорыі "12+ - фільм, дазволены для паказу гледачам, якія дасягнулі ўзросту дванаццаці гадоў".

Індэкс "***" - фільм дазволены для паказу гледачам старэйшым за 16 гадоў" адпавядае ўзроставай катэгорыі "16+ - фільм, дазволены для паказу гледачам, якія дасягнулі ўзросту шаснаццаці гадоў".

Індэкс "****" - фільм дазволены для паказу гледачам старэйшым за 18 гадоў" адпавядае ўзроставай катэгорыі "18+ - фільм, дазволены для паказу гледачам, якія дасягнулі ўзросту васямнаццаці гадоў".

Індэкс "Э18" - эратычны фільм, які дазволены для паказу гледачам старэйшым за 18 гадоў" адпавядае ўзроставай катэгорыі "18+ - фільм, дазволены для паказу гледачам, якія дасягнулі ўзросту васямнаццаці гадоў".

Згодна з Кодэксам аб культуры, фільмы, вызначаныя для паказу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, падлягаюць класіфікацыі. Класіфікацыя ўяўляе сабой аднясенне фільма ў залежнасці ад яго тэматыкі, жанру, зместу і мастацкага афармлення да пэўнай узроставай катэгорыі. Узроставыя катэгорыі фільмаў устаноўлены пунктам 6 артыкула 207 Кодэкса аб культуры.

Пастанова ўступае ў сілу з 3 лютага 2017 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі