Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
02 сакавіка 2016, 17:12

Памяць аб сваіх каранях і павага да культуры фарміруюць нацыю - Мясніковіч

2 сакавіка, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. Памяць аб сваіх каранях і павага да культуры роднай краіны ператвараюць групу людзей у нацыю, заявіў сёння старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з калектывам Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Асноўная тэма размовы была прысвечана Году культуры ў Беларусі. "Я не прытрымліваюся пазіцыі касмапаліта, такога "перакаці-поле". Чалавек павінен мець і памятаць свае карані, сваю культуру, мову, паважаць гэта. Тады мы нацыя, народ, а не проста група людзей. Дзякуючы падтрымцы кіраўніка дзяржавы ўдалося захаваць і развіць асноўныя дасягненні ў сферы культуры", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Гаворачы аб юбілейных датах Года культуры, ён удзяліў асаблівую ўвагу 25-годдзю "Славянскага базару ў Віцебску". "Мы прывыклі, што ён кожны год праходзіць. Але гэта не местачковае мерапрыемства. Яно мае шырокі міжнародны рэзананс", - растлумачыў Міхаіл Мясніковіч і прывёў прыклад, як у час яго нядаўняй размовы з прэзідэнтам Туркменістана па эканамічных пытаннях той выказаў вялікае жаданне прыехаць на фестываль у Віцебск. Аналагічна трэба папулярызаваць беларускую культуру не толькі праз міжнародныя фестывалі, але і праз імёны вядомых землякоў.

Таксама кіраўнік Савета Рэспублікі праінфармаваў аб Кодэксе аб культуры, які рыхтуецца да прыняцця ў 2016 годзе, і заклікаў прысутных паўдзельнічаць у гэтым працэсе канкрэтнымі прапановамі.

Сёння Міхаіл Мясніковіч знаходзіцца ў Віцебскім рэгіёне. У абласным цэнтры ён наведаў медыцынскі ўніверсітэт, дзе азнаёміўся з арганізацыяй вучэбнага працэсу і навуковымі дасягненнямі, сустрэўся з выкладчыкамі і студэнтамі ВНУ, даведаўся аб першых выніках работы створанага ў рэгіёне фармацэўтычнага кластара. Таксама ў праграме візіту запланавана наведванне прадпрыемства "Палімерканструкцыя", Віцебскага футравага камбіната і паездка ў Бешанковіцкі раён, дзе з удзелам інвестараў з трох краін ужо ў гэтым годзе пачне працаваць фармацэўтычнае СТАА "Націвіта".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі