Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
08 лютага 2017, 09:53

Памятны знак "Беларусам свету" плануецца ўстанавіць у Мінску ў 2017 годзе

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Памятны знак "Беларусам свету" плануецца ўстанавіць у Мінску, паведаміў намеснік старшыні савета Беларускага фонду культуры Тадэвуш Стружэцкі на прэс-канферэнцыі на тэму "Беларускі фонд культуры: 30 гадоў пошукаў, знаходак, расчараванняў" у прэс-цэнтры БЕЛТА.

Памятны знак, як чакаецца, будзе ўстаноўлены да трэцяга з'езда беларусаў свету, які пройдзе летам бягучага года. Цяпер гарадскія ўлады вызначаюць месца, дзе будзе ўстаноўлены знак.

Тадэвуш Стружэцкі дадаў, што праводзіцца вялікая работа па падтрымцы беларусаў замежжа. У мінулым годзе прайшлі сустрэчы з беларусамі ў Польшчы, у гэтым годзе плануюцца сустрэчы з беларусамі Літвы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі