Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
27 сакавіка 2017, 18:30

"Пакланенне вешчуноў" Леанарда да Вінчы выставілі ў музеі пасля шасцігадовай рэстаўрацыі

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Незавершаная карціна "Пакланенне вешчуноў" мастака Леанарда да Вінчы выстаўлена ў музеі Фларэнцыі пасля шасцігадовай рэстаўрацыі, паведамляе Associated Press.

Карціна Леанарда да Вінчы будзе прадстаўлена на спецыяльнай выставе да верасня. Пасля рэстаўрацыі, як гавораць эксперты, палатно стала чысцейшым і ярчэйшым.

Работа "Пакланенне вешчуноў" была створана паміж 1481 і 1482 гадамі. Леанарда да Вінчы не завяршыў карціну, паколькі паехаў з Фларэнцыі ў Мілан.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі