Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
05 верасня 2018, 10:03

Паказ фільмаў залатой беларускай калекцыі ў "Піянеры" стартуе 19 верасня

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паказ фільмаў залатой беларускай калекцыі ў сталічным кінатэатры "Піянер" стартуе 19 верасня. Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі генеральны дырэктар УП "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама Павел Скалабан, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гэта сумесны праект Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" і "Кінавідэапраката" да 95-годдзя студыі, якое будзе адзначацца ў 2019 годзе. Праект стартуе паказам мастацкага фільма "Дзікае паляванне караля Стаха", затым на экран выйдуць фільмы "Альпійская балада", "Ідзі і глядзі". Мастацкія карціны залатой калекцыі "Беларусьфільма" гледачы змогуць убачыць па серадах, анімацыйныя - па нядзелях, дакументалістыку - у другую і чацвёртую сераду месяца. Прадстаўляць фільмы будуць удзельнікі творчай групы.

Як дадаў генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Уладзімір Карачэўскі, праграма паказаў калекцыі карцін распісана да снежня 2019 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі