Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 верасня 2017, 10:30

Пахавальную маску Тутанхамона ўбачаць наведвальнікі выстаўкі ў Нацыянальным мастацкім музеі

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пахавальную маску Тутанхамона ўбачаць наведвальнікі выстаўкі "Скарбы Старажытнага Егіпта", якая адкрыецца ў Нацыянальным мастацкім музеі 9 верасня, паведамілі БЕЛТА ў музеі.

Экспазіцыя размесціцца ў чатырох залах і азнаёміць з багаццем і гісторыяй цывілізацыі, поўнай загадак і міфаў. Сярод больш як 300 экспанатаў - пахавальная маска Тутанхамона, загадкавы Сфінкс, статуя бажаства Ку, муміі, ювелірныя ўпрыгажэнні, саркафагі, амулеты і папірусы, выкананыя ў адпаведнасці з тэхналогіямі таго часу, і многае іншае.

Выстаўка падзелена на шэсць тэматычных зон. Праходзячы па залах, наведвальнікі даведаюцца аб штодзённым жыцці старажытных егіпцян, убачаць, як вялася сельская гаспадарка, атрымаюць уяўленне аб ваенных тэхналогіях і караблебудаванні, пазнаёмяцца з дынастыямі кіраўнікоў, а таксама раскрыюць сакрэты культу замагільнага жыцця.

Выстаўка будзе працаваць па 10 снежня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі