Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Пад гукі джаза адкрылі ў Віцебску "Лялечны квартал"

Культура 12.07.2018 | 11:55

12 ліпеня, Віцебск /Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА/. Пад гукі джаза 11 ліпеня адкрылі ў Віцебску праект "Лялечны квартал", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Насупраць будынка Беларускага тэатра "Лялька" з канцэртам выступіла магілёўская група Jazz City Band. Забаўлялі публіку і эфектныя хадулісты: яны прапаноўвалі патанцаваць і жартавалі з натоўпам. Затым артысты пачалі адкрываць вокны тэатра, з якіх гасцей віталі лялькі. Мерапрыемства сабрала людзей рознага ўзросту.

Пасля вулічнага паказу гледачоў, якія набылі білеты на першы спектакль, запрасілі заняць свае месцы. 11 ліпеня на сцэне тэатра "Лялька" акцёры Арэнбургскага дзяржаўнага абласнога тэатра лялек паказвалі фантасмагорыю "Мёртвыя душы" па аднайменнай паэме Мікалая Гогаля.

"Лялечны квартал" праводзіцца пяты раз. З кожным годам колькасць удзельнікаў праекта расце. У праграме вельмі цікавыя спектаклі, вулічныя пастаноўкі, перформансы і канцэрты. Мастацтва лялечнага тэатра прадстаўляюць калектывы з Беларусі, Расіі і Украіны. Спектаклі на сцэне віцебскай "Лялькі" будуць ісці штодзённа да 16 ліпеня, пачатак у 11.00, 13.00 і 19.00.

Адметнасцю праекта гэтага года стане ўнікальны парад лялек 14 ліпеня, які, як разлічваюць арганізатары, увойдзе ў Кнігу рэкордаў Гінесу.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Індывідуальнае прадпрымальніцтва У Беларусі з пачатку 2018 года павялічылася колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП).