Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
31 мая 2016, 09:53

Опэн-эйр ад лепшых дыджэяў адкрые новую пляцоўку "Славянскага базару-2016"

31 мая, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. Вялікі опэн-эйр Vitebsk Dance Night адкрые новую пляцоўку Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" каля Летняга амфітэатра. Аб гэтым паведаміў 30 мая журналістам дырэктар форуму, кіраўнік Сусветнай асацыяцыі фестываляў (САФ) Аляксандр Сідарэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Навінак на юбілейным фестывалі будзе даволі шмат, і Vitebsk Dance Night абяцае стаць адной з гарачых падзей. "Мы задумваем цікавае мерапрыемства для моладзі каля Летняга амфітэатра. Гэта начная дыскатэка з удзелам самых вядомых дыджэяў з усяго свету, якая пачнецца адразу ж пасля заключнага акорда гала-канцэрта закрыцця фестывалю", - растлумачыў Аляксандр Сідарэнка.

Для гэтага будзе ўстаноўлена спецыяльная летняя сцэна на тэрыторыі культурна-спартыўнага комплексу, а ўся пляцоўка былых тэнісных кортаў ператворыцца ў вялікую танцпляцоўку ў праменях лазернага шоу.

Акрамя таго, на вуліцах горада і яго адкрытых пляцоўках пройдзе шмат бясплатных мерапрыемстваў: фестываль пастаянна становіцца ўсё больш даступным для шырокага кола гледачоў. Адным з такіх унікальных праектаў у гэтым годзе стане святочнае шэсце артыстаў і музыкантаў, спевакоў і танцораў, якое завершыцца цырымоніяй уздыму фестывальнага сцяга каля Летняга амфітэатра.

XXV Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 14 па 18 ліпеня (дадатковыя мерапрыемствы запланаваны 12-13 і 19-20 ліпеня).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі