Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 жніўня 2018, 14:12

Ніно Катамадзэ выступіць на "Тбілісобе" ў Мінску 1 верасня

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грузінская джазавая спявачка Ніно Катамадзэ выступіць на фестывалі "Тбілісоба" ў Мінску 1 верасня, паведаміў сёння журналістам пасол Грузіі ў Беларусі Валерый Кварацхелія, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У беларускую сталіцу прыедуць легендарны грузінскі ансамбль народнай песні і танца "Эрысіёні" і фальклорна-вакальны ансамбль "Галасы Грузіі".

У гэтым годзе ўпадабанае мінчанамі свята стане яшчэ больш маштабным: прадоўжыцца да поўначы і распаўсюдзіцца да набярэжнай Свіслачы, на вул.Зыбіцкую. Упершыню пройдзе "Турбазар", дзе гасцям раскажуць пра славутасці краіны і прапануюць выгадныя туры.

"Грузія апошнія гады стала папулярным турыстычным напрамкам. У мінулым годзе мы прынялі каля 7 млн ​​турыстаў, у тым ліку 45 тыс. з Беларусі. У бягучым годзе чакаем 8 млн гасцей, турпаток з вашай краіны, паводле маіх звестак, вырасце ўдвая - да 100 тыс. чалавек", - сказаў Валерый Кварацхелія.

Сярод адметных асаблівасцей маючага адбыцца фестывалю - магчымасць паўдзельнічаць у зборы вінаграду для традыцыйнага грузінскага віна, экстрэмальныя забавы. Абяцаюць арганізатары таксама пашырыць зону фуд-корта, каб кожны мог па заслугах ацаніць нацыянальную кухню. Заяўкі падалі ўжо 20 рэстаранаў. Акрамя таго, да фестывалю далучацца аб'екты грамадскага харчавання на вуліцы Зыбіцкая. "Сёлета мы адзначаем 100-годдзе незалежнасці Грузіі і пастараемся, каб "Тбілісоба" адпавядала гэтай падзеі. Усё лепшае, што ёсць у нас, прывязём у Мінск", - падкрэсліў пасол.

Прадстаўнік культурна-асветнага таварыства "Мамулі" Габрыэль Купатадзэ расказаў, што акрамя галоўнай сцэны прадугледжаны іншыя пляцоўкі, дзе традыцыі і культуру прадставіць шматлікая грузінская дыяспара.

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч адзначыў, што менавіта з "Тбілісоба Баржомі" пачаліся Дні нацыянальных культур у Мінску. У мінулым годзе прэзентацыю Грузіі XXI стагоддзя наведалі 50 тыс. чалавек. У бягучым годзе арганізатары разлічваюць сабраць не менш за 100 тыс. гледачоў. "Не ўлюбіцца ў краіну і народ немагчыма, калі знаходзішся на гэтым свяце, - упэўнены Ігар Юркевіч. - Тут пануе асаблівая атмасфера, якая прыцягвае мінчан".

Фестываль пройдзе ў час Дзён Грузіі ў Беларусі, якія стартуюць з 31 жніўня з паказу кінафільмаў і выстаўкі грузінскіх мастакоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі