Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
03 лістапада 2017, 12:32

Названы пераможцы "Асенняга салона - 2017"

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізатары трэцяга "Асенняга салона з Белгазпрамбанкам" назвалі пераможцаў маштабнага арт-праекта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Тры грашовыя прызы і магчымасць выставіць свае работы на "Асеннім салоне - 2018" пазаконкурсам атрымалі Сяргей Ашуха, Кацярына Шымановіч, Наталля Кірылка і Аляксандр Веледзімовіч. Акрамя таго, дыпломы журы ўручаны Уладзіміру Грамовічу, Наталлі Кацубе і Уладзіміру Сакалоўскаму.

Названы таксама ўладальнікі прыза глядацкіх сімпатый. Трэці раз пераможцам галасавання гледачоў стала Алеся Скарабагатая - ёй таксама ўручаны грашовы прыз. Таксама адзначаны Аляксандр Бельскі, Ваісль Пяшкун, Алег Манько, Павел Масленікаў, Дзмітрый Сухінін і Алесь Багданаў.

Старшыня праўлення Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка, віншуючы пераможцаў, падкрэсліў, што ў гэтым годзе стаў відавочным рух наперад беларускіх мастакоў і мастацтва ў цэлым. Ён падзякаваў членам міжнароднага журы за папулярызацыю беларускага мастацтва на еўрапейскім рынку.

Куратар праекта Аляксандр Зіменка дадаў, што ў бягучым годзе цікавасць да выстаўкі вырасла: больш за 10 тыс. наведвальнікаў убачылі экспазіцыю. Былі прадстаўлены работы 176 аўтараў, з якіх 141 - індывідуальныя заяўкі, астатнюю частку прадставілі 14 галерэй. У параўнанні з мінулым годам крыху ўдалося павялічыць аб'ём продажаў - наведвальнікі набылі 56 карцін.

Прадстаўнікі міжнароднага журы, у склад якога ўвайшлі мастак, арт-менеджар, дырэктар галерэі Arka Давіле Тамкутэ (Літва), мастак, кансультант і куратар па пытаннях сучаснага мастацтва для карпаратыўных, дзяржаўных і сямейных мастацкіх калекцый Гаспар Манас (Італія), мастак Яра Варга (Славакія), украінскі крытык, куратар сучаснага мастацтва Канстанцін Дарашэнка (Украіна), гісторык мастацтва, мастак, крытык, літаратар Антон Успенскі (Расія) сыйшліся ў выбары пераможцы.

Праект "Асенні салон з Белгазпрамбанкам" трэці раз прадставіў у Мінску панараму творчасці маладых беларускіх мастакоў. Маштабная экспазіцыя завершыць работу ў Палацы мастацтва 6 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі