Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 ліпеня 2018, 15:47

Нацыянальныя традыцыі да канца летняга сезона прадставяць у цэнтры Мінска 13 краін

6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальныя традыцыі і культуру ў Мінску да канца летняга музычна-турыстычнага сезона ў Верхнім горадзе прадставяць 13 краін, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні культуры Мінгарвыканкама.

Мінчане і госці сталіцы 21 ліпеня змогуць больш даведацца пра Эстонію, а 28 ліпеня перанясуцца ў Грэцыю. Яркімі падзеямі будзе насычаны і апошні месяц лета: 4 і 5 жніўня на Дні нацыянальных культур запрашаюць суседнія Літва і Польшча, 11 жніўня - Турцыя, 18 жніўня - Украіна, 19 жніўня - Карэя, 25 жніўня - Арменія.

1 верасня адбудзецца ўжо традыцыйны грузінскі фестываль "Тбілісоба", 9 верасня ў гістарычны цэнтр Мінска запрашае Італія, 15 верасня - Малдова. На 16 верасня запланавана яўрэйскае свята, а завершыць праграму 22 верасня Азербайджан.

Летні музычны турыстычны сезон у Верхнім горадзе - адна з найбольш яркіх падзей у культурным жыцці сталіцы. На святах нацыянальных культур гледачы могуць азнаёміцца з традыцыямі розных народаў. З 2015 года ў горадзе прайшло больш за 30 такіх мерапрыемстваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі