Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
26 мая 2016, 18:55

Нацыянальны рэстаўрацыйны цэнтр Беларусі прапануецца стварыць у Мастацкім музеі

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны рэстаўрацыйны цэнтр можа быць створаны ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. З такой прапановай на калегіі Міністэрства культуры выступіў дырэктар музея Уладзімір Пракапцоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На базе цэнтра змаглі б павышаць кваліфікацыю як маладыя спецыялісты, так і працуючыя ўжо не адзін год, а па выніках работы за пяць гадоў праходзіць тут атэстацыю.

Нацыянальны мастацкі музей высока аснашчаны тэхнічна, ёсць абсталяванне для рэнтгена, чаго не мае больш ні адзін музей рэспублікі. Акрамя таго, сёння ідзе фарміраванне заяўкі на абсталяванне, якое з'явіцца ў абноўленым музеі пасля завяршэння яго рэстаўрацыі.

Таксама ўстанова культуры актыўна кантактуе з замежнымі музеямі і атрымлівае прапановы аб супрацоўніцтве ў сферы рэстаўрацыі. Апошні прыклад - беларускія майстры запрошаны на стажыроўку ў Ватыкан, дзе нядаўна адкрылася выстава беларускіх абразоў XVII-XXI стагоддзяў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі