5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі выпусціў карту госця, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове.
Гэта імянная карта, яе ўладальнік можа наведваць часовыя некамерцыйныя і пастаянную экспазіцыю Нацыянальнага мастацкага музея на працягу ўсяго года. Таксама госць бясплатна можа ўдзельнічаць у акцыях "Вераснёвая ноч у Мастацкім" і "Ноч музеяў", мерапрыемствах музея без устаноўленага асобна прэйскуранта.
Пры наведванні музея ў складзе экскурсійнай групы пры прадастаўленні карты плата бярэцца толькі за экскурсійнае абслугоўванне, без аплаты ўваходнага білета.
Кошт карты госця Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі складае Br40.-0-