Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 лістапада 2015, 15:39

Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва з'явіцца ў Беларусі ў 2017 годзе

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва з'явіцца ў Беларусі ў 2017 годзе. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У сістэме нацыянальных прэмій з'явіцца яшчэ адна - нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва. Ідзе распрацоўка палажэння, а ўпершыню правесці ўручэнне плануецца ў 2017 годзе, калі адбудзецца трыенале сучаснага мастацтва", - сказала Ірына Дрыга.

Плануецца, што нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва будзе ўручацца лепшаму скульптару, жывапісцу, дызайнеру, майстру фатаграфіі, лепшаму аўтару арт-аб'ектаў, лепшаму маладому аўтару.

Наперадзе вялікая работа па падрыхтоўцы палажэння гэтай прэміі. Ірына Дрыга адзначыла, што нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва не пакіне без увагі творчасць маладых, паколькі мастацтва цесна звязана з маладымі, і менавіта моладзі давядзецца яго развіваць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі