Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
23 жніўня 2017, 13:07

Нацыянальная літаратурная прэмія за 2016 год прысуджана ў сямі намінацыях

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Журы рэспубліканскага конкурсу "Нацыянальная літаратурная прэмія" 2016 года вызначыла пераможцаў у сямі намінацыях, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, член журы конкурсу Алена Стэльмах.

Творы 40 аўтараў прэтэндавалі на ўзнагароды конкурсу - менавіта столькі заявак паступіла на адрас аргкамітэта. Найбольш папулярнымі сталі дзве намінацыі - "Паэзія" і "Дзіцячая літаратура". На кожную з іх было пададзена 10 заявак.

Першапачаткова экспертны савет склаў шорт-ліст, а потым рашэнне прыняло журы. Пад увагу прымалася колькасць і змест прадстаўленых аўтарам артыкулаў, рэцэнзій, водзываў у СМІ, на інтэрнэт-рэсурсах, а таксама колькасць пісьмовых водзываў чытачоў, пераклады твора на іншыя мовы народаў свету.

Імёны ўладальнікаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2016 года будуць названы 3 верасня на Дні беларускага пісьменства ў Полацку. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудзецца на галоўнай сцэне свята і будзе паказана ў тэлеэфіры.

Дыплом, сімвал прэміі і грашовая прэмія будуць уручацца ў сямі намінацыях: "Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі", "Лепшы твор прозы", "Лепшы твор драматургіі", "Лепшы твор публіцыстыкі", "Лепшы дэбют", "Лепшы твор для дзяцей і юнацтва", "Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства".

Конкурс праводзіцца ў падтрымку развіцця беларускай мастацкай літаратуры і творчасці айчынных пісьменнікаў, стымулявання стварэння імі новых высокамастацкіх твораў для дарослых, дзяцей і юнацтва, папулярызацыі кнігі і чытання ў грамадстве. Прэмія заснавана ў 2015 годзе.

Заснавальнікі конкурсу - Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт і грамадскае аб'яднанне "Саюз пісьменнікаў Беларусі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі