20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Начны Нацыянальны мастацкі музей Беларусі зняты на відэа, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў музеі.
Тызер "Усё мяняецца тут і цяпер" здымаўся фактычна адны суткі - з 8.00 да 4.00. У роліку паказаны непрывычны музей: начны, пусты і ціхі, які паўстае велічным.
На працягу 20 гадзін ішла распланаваная па хвілінах работа. Падрыхтоўка да здымак доўжылася два тыдні, а працэс абмеркаванняў, узгадненняў кадраў, перастановак, пошуку ракурсаў і магчымасцей - некалькі месяцаў. Гэта было шматпланавае тэатральнае дзейства, у выніку відэа стала своеасаблівай одай любові да Нацыянальнага мастацкага музея.
Аўтары відэа лічаць, што НММ - месца для натхнення, магчымасці марыць і атрымліваць сілы для рэалізацыі сваіх ідэй.
Тызер "Усё мяняецца тут і цяпер" - некамерцыйны праект, які быў ініцыіраваны рэжысёрамі Пятром Дайноўскім і Мікітам Костачкам і кіраўніком прадакшэн-студыі KUDU Антанасам Клейнасам для Нацыянальнага мастацкага музея.-0-