Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
22 сакавіка 2018, 18:16

На арганізацыю свята "Купалле" аб'яўлены конкурс

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На арганізацыю і правядзенне свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў") аб'яўлены конкурс, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве культуры Беларусі.

Стаць удзельнікамі конкурсу могуць выканаўцы, якія маюць вопыт работы па арганізацыі і правядзенні культурных мерапрыемстваў міжнароднага ўзроўню не меншы за 6 гадоў, наяўнасць у штаце кваліфікаванага персаналу супрацоўнікаў з вопытам у арганізацыі і правядзенні культурных мерапрыемстваў міжнароднага ўзроўню (не меншым за 6 гадоў). Для пацвярджэння адпаведнасці кваліфікацыйным патрабаванням удзельнік павінен прадставіць дакументы, што засведчваюць яго права ажыццяўляць гэту дзейнасць, кароткае апісанне мастацкай канцэпцыі мерапрыемства, інфармацыю аб наяўнасці вопыту работы і кваліфікаваным персанале, мяркуемым складзе рэжысёрска-пастановачнай групы, а таксама ўдзельнікаў мерапрыемства, наяўнасці ўласных і (або) прыцягнутых кадравых і матэрыяльна-тэхнічных магчымасцей, неабходных для выканання дагавора, і іншыя дакументы.

Пераможца конкурсу павінен будзе арганізаваць і правесці на высокім мастацкім і арганізацыйным узроўні гала-канцэрт, арганізаваць работу рэжысёрска-пастановачнай групы, адміністрацыйнага персаналу, вырашыць пытанні па забеспячэнні абсталяваннем.

Тэрмін падачы прапаноў - да 20 красавіка. З падрабязнасцямі ўдзелу ў конкурсе можна азнаёміцца на сайце Міністэрства культуры Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі